Дапамога рэпрэсаваным у Беларусі

грамадская кампанія #BY_help

Ініцыятыва ўзнікла ў сакавіку 2017 года на хвалі масавых арыштаў. Тады мы сабралі і перадалі сем'ям пацярпелых больш за 55 тысячаў даляраў. Зараз #BY_help збірае сродкі на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій у Беларусі часам выбарчай кампаніі 2020 году і, сумесна з #BYSOL, на рэабілітацыю палітычных вязняў і іх сем'яў пасля іх вызвалення.

На што ідзе нашая дапамога?

  • Аплата штрафаў і кампенсацыі за суткі: прыярытэт надаецца тым, каго затрымалі ўпершыню, і жыхарам рэгіёнаў - ад 1 чэрвеня 2020 году і пазней.

  • Аднаразовая кампенсацыя на лячэнне і рэабілітацыю цывільных асобаў, якія пацярпелі ад разгонаў пратэстаў і падчас затрыманняў, згодна з наступнымі крытэрыямі - ад жніўня 2020 году і пазней. У гэты тып дапамогі таксама ўваходзяць выплаты сем'ям тых, хто загінуў падчас пратэстаў ці затрыманы ў СІЗА і турмах пасля іх.

  • Фінансавая і псіхалагічная дапамога вызваленным палітвязням і іх сем'ям (сумесна з #BYSOL).

Падтрымаць збор можна тут: https://www.facebook.com/donate/763754265015069/10161963090546679/ або PayPal на адрас Alaksiej.lavoncyk (@) tol.org.

  • Аплата паслугаў адвакатаў для тых, каго рэпрэсавалі ў сувязі з удзелам у мірных пратэстах - ад 1 чэрвеня 2020 году і пазней, у цяжкіх выпадках: збіццё, суды над людзьмі з інваліднасцю ці над іншымі ўразлівымі групамі.

Форма для падачы заяўкі на кампенсацыю ад #BY_help.


Каб папрасіць дапамогу або ахвяраваць грошы, націсніце на адну з спасылак ніжэй.